Уся вертыкаль улады павінна быць раз на квартал на нарадзе ў прэзідэнта, каб абмеркаваць рашэнне найбольш важных пытанняў.
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час нарады з кіраўніцтвам сваёй Адміністрацыі.
«Мы будзем абмяркоўваць сур'ёзныя пытанні, якія тычацца развіцця ўсёй краіны. Напрыклад, сельская гаспадарка, ЖКГ. Ды і адукацыя - гэта агульнанацыянальнае пытанне. Таму такія тэмы мы павінны вызначаць», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У краіне дзейнічае тры «штабы»: палітычны — гэта Адміністрацыя прэзідэнта, эканамічны — урад, за бяспеку рэспублікі адказвае Рада Бяспекі. Трэба вызначыцца з перыядычнасцю вынясення на ўзровень прэзідэнта важных пытанняў, за якія адказваюць гэтыя структуры, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.