У Мінску падлетак купіў наркотыкі ў інтэрнэт-краме і з імі пайшоў да сяброўкі ў госці, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Два супрацоўнікі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Фрунзенскага РУУС Мінска зайшлі пасля працы ў краму па прадукты. Іх увагу прыцягнулі падазроныя паводзіны падлетка. Як аказалася, непаўналетні знаходзіўся ў стане наркатычнага ап'янення. У яго быў канфіскаваны скрутак, у якім знаходзілася парашкападобнае рэчыва, якое мае ў сваім складзе асабліва небяспечны псіхатроп альфа-PVP. Наркотыкі былі старанна схаваныя ў абутку — пад вусцілкай красоўкі. Было выяўлена, што тавар затрыманы набыў у інтэрнэт-краме і накіроўваўся ў госці да сваёй дзяўчыны.

guvd.gov.by

У дачыненні да непаўналетняга распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) КК РБ. Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў. Вядома, што падлетак скончыў 9 класаў, далей нідзе не вучыўся і не працаваў. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне крадзяжу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0