Вірус адключыў камп'ютары ў Кабінеце міністраў краіны і пазбавіў пасажыраў кіеўскага метро магчымасці расплачвацца за праезд банкаўскімі картамі. Узнікла пагроза затрымкі з выкананнем рэйсаў з аэрапорта «Барыспаль»

Вірус-вымагальнік прывёў да ўзнікнення праблем у працы цэлага шэрагу прадпрыемстваў і ўстаноў Украіны. У прыватнасці, тэлеканал 112.ua паведаміў аб выхадзе з ладу ў выніку паражэння вірусам камп'ютараў у цэнтральных офісах кампаній «Укрэнерга» і ДПЭК. Сайты абедзвюх кампаній у цяперашні час недаступныя.

Аб пашкоджанні камп'ютарнай сеткі ў кабінеце міністраў Украіны паведаміў на сваёй старонцы ў сетцы Facebook віцэ-прэм'ер Павел Разенка. Паводле яго слоў, на гэты момант не працуюць усе камп'ютары ўрада.

Першы намеснік гендырэктара аэрапорта «Барыспаль» Яўген Дзіхне паведаміў аб кібератацы, якая вывела са строю афіцыйны сайт аэрапорта і табло з раскладам рэйсаў.

«У сувязі з пазаштатнай сітуацыяй магчымы затрымкі рэйсаў. Мы вельмі просім вас паставіцца з разуменнем, захоўваць спакой», - папярэджвае Дзіхне.

На старонцы Facebook Кіеўскага метрапалітэна з'явілася паведамленне аб немагчымасці аплаты праезду з дапамогай банкаўскіх карт.

Раней у аўторак Нацыянальны банк Украіны (НБУ) паведаміў аб тым, што адразу некалькі ўкраінскіх камерцыйных банкаў і іншых прадпрыемстваў падвергліся «знешняму хакерскаму нападу невядомым вірусам».

«У выніку такіх кібератакаў гэтыя банкі адчуваюць цяжкасці з абслугоўваннем кліентаў і выкананнем банкаўскіх аперацый», - адзначаецца ў паведамленні НБУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?