Краінавы брэнд Беларусі распрацоўваецца пры падтрымцы Еўрасаюза, бюджэтныя грошы на праект выдаткоўваць не будуць. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела маркетынгу і якасці турыстычных паслуг Ганна Муха, пішаTut.by.

фота Сяргея Гудзіліна

«Пакуль займаецца распрацоўкай еўрапраект пры падтрымцы ЕС. Гэта не бюджэтныя грошы. Я ўжо бачыла тры варыянты брэнда, якія могуць быць прадстаўленыя на абмеркаванне. Да канца года, магчыма, будзе варыянтаў пяць-шэсць. Яны вельмі крэатыўныя», — распавяла Ганна Муха.

Па словах кіраўніка праекта Еўрапейскага саюза «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі» Янэза Сіршэ, у Еўропе цяпер ведаюць мала пра нашу краіну, і гэта можна выкарыстоўваць пры стварэнні брэнда.

«Чаканні новых турыстаў невысокія. Беларусь становіцца прыемным сюрпрызам, што таксама можна выкарыстоўваць у брэндынгу дэстынацый», — заўважыў ён.

6-7 ліпеня Сусветная турысцкая арганізацыя, Мінспорту і турызму і НАК Беларусі арганізуюць у Мінску канферэнцыю «Брэндынг дэстынацый: інавацыйныя ідэі для прыцягнення турыстаў», на якой вывучаць досвед іншых краін і абмяркуюць, чым Беларусі зацікавіць турыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0