Першы міністр шатландскага ўрада Нікола Стэрджэн заявіла, што «перагрузіць» свае планы па правядзенні рэферэндуму аб незалежнасці Шатландыі, паведамляе «ЕўраПраўда » са спасылкай на BBC.

Раней Стэрджэн выступала за правядзенне рэферэндуму ў перыяд восені 2018 года і вясны 2019 года. Аднак на датэрміновых выбарах у брытанскі парламент Шатландская нацыянальная партыя паказала правальны вынік і страціла траціну дэпутацкіх месцаў, пасля чаго шатландскія нацыяналісты задумаліся над магчымасцю адтэрміноўкі плебісцыту.

Стэрджэн заявіла, што яе ўрад не будзе спрабаваць неадкладна прадстаўляць заканадаўства аб правядзенні рэферэндуму. А «падвоіць свае намаганні, каб паўплываць на перамовы аб Brexit ў інтарэсах Шатландыі».

Стэрджэн паабяцала вярнуцца да пытання рэферэндуму пасля завяршэння перамоўнага перыяду з ЕС, «калі ўмовы Brexit стануць больш зразумелымі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?