Загінулы сёння ў Кіеве ў выніку тэракту супрацоўнік ГУ выведкі міністэрства абароны Украіны палкоўнік Максім Шапавал з'яўляўся камандзірам падраздзялення глыбіннай разведкі і забяспечваў доказы датычнасці Расіі да ўзброенай агрэсіі супраць Украіны.
Пра гэта LB.ua распавяла крыніца ў праваахоўных органах.
«Гэта дзякуючы яму Украіна абгрунтавала сваю пазіцыю ў Гаазе аб датычнасці Расіі да ўзброенай агрэсіі, а перад гэтым падала ўсе такія задакументаваныя факты па дыпламатычных каналах і па каналах абмену выведвальнай інфармацыяй з выведвальнымі органамі саюзнікаў», — сказаў суразмоўца выдання.
Па словах крыніцы, Максім Шапавал непасрэдна браў удзел не толькі ў планаванні, але і ў правядзенні выведвальных рэйдаў у глыбокі тыл акупаваных тэрыторый. Асобныя выведвальныя аперацыі тычыліся своечасовага абвяшчэння аб разгортванні расійскай артылерыі, у тым ліку дальнабойнай, што значна зніжала страты сярод украінскіх вайскоўцаў і мірнага насельніцтва.
«Максіма знішчылі ворагі дэманстратыўна, у тым ліку як элемент запалохвання і як элемент інфармацыйнай аперацыі па дыскрэдытацыі самых адданых сыноў Украіны», — лічыць крыніца.