Вядомы расійскі адвакат Генры Рэзнік абвясціў аб сваім сыходзе з Маскоўскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта (МДЮА), дзе аднавілі мемарыяльную дошку Іосіфу Сталіну, паведамляе Meduza.

На шыльдзе напісана, што Сталін у 1924 годзе выступаў у адной з залаў акадэміі з дакладам. Упершыню мемарыяльная дошка была ўстаноўленая ў 1949 годзе, але пасля выкрыцця культу асобы Сталіна яе дэмантавалі.

«Сталін — гэта масавыя пазасудовыя органы і рэпрэсіі: асаблівыя нарады, тройкі і двойкі, узаконеныя катаванні, ліквідацыя незалежнага суда, прэзумпцыі невінаватасці і прынцыпу спаборнасці, дэпартацыі цэлых народаў, — напісаў Рэзнік у сваім блогу на сайце «Эхо Москвы». — Традыцыі сталінскай «сацыялістычнай законнасці» да гэтага часу не можам пераадолець. Сталін — гэта антыправа. І ў гонар магільшчыка ПРАВА — галоўнай каштоўнасці сучаснай цывілізацыі — памятная дошка ўстаноўленая ў храме юрыдычнай навукі. Не, збаўце. Гэта край. З ліку прафесараў МДЮА выбываю».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна