Суд Цэнтральнага раёну Менску адхіліў пазоў былога супрацоўніка Крычаўскага РАУС да Міністэрства ўнутраных спраў аб аднаўленьні на працы і кампэнсацыі маральнай шкоды. Ігар Вусік назваў рашэньне судзьдзі Аляксандра Длужнеўскага несправядлівым і заявіў, што будзе абскарджваць яго ў Менскім абласным судзе.

27 чэрвеня ў Цэнтральным судзе Менску пачаўся разгляд пазову звольненага з крычаўскай міліцыі падпалкоўніка Ігара Вусіка да міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча. Цяпер ужо падпалкоўнік у запасе Ігар Вусік падаў пазоў з патрабаваньнем аднавіць яго на працы, адмяніць спагнаньне, выплаціць заробак, які ён страціў з прычыны вымушаных прагулаў, і кампэнсаваць маральную шкоду.

Акрамя міністра Шуневіча, сярод пазваных начальнік Крычаўскага РАУС Станіслаў Чупрын. Ён прысутнічаў на судовым разборы, а вось міністар Ігар Шуневіч у суд сам не зьявіўся, а накіраваў замест сябе двух прадстаўнікоў: намесьніка начальніка Магілёўскага ўпраўленьня міліцыі па кадрах і ідэалёгіі Руслана Цясьленку і намесьніка начальніка ўпраўленьня ўласнай бясьпекі МУС па Магілёўскай вобласьці Віталя Сазонава.

«Проста цярпенне лопнула». Крычаўскі міліцыянт, які напісаў ліст Шуневічу

Шуневіч пракаментаваў канфлікт у Крычаўскім РАУС: Вінаватыя абодва бакі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?