У Лунінецкім раёне знайшлася 94-гадовая пенсіянерка, якая заблукала ў лесе, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганна Івашчанка.

У ягады састарэлая жыхарка вёскі Бастынь адправілася раніцай 26 чэрвеня. Да вечара яна не вярнулася дадому, і яе 57-гадовы сын забіў трывогу. Была сфарміравана пошукавая група. Міліцыянтам дапамагалі супрацоўнікі МНС, паляўнічыя, добраахвотнікі. Напярэдадні вечарам у лесе былі знойдзеныя вядро і кій пенсіянеркі. Аднавіць пошукі вырашылі раніцай.

На досвітку сын вярнуўся да гэтага месца. На шчасце, на гэты раз прачэсваць лес доўга не прыйшлося. Знясіленая бабулька знаходзілася прыкладна за 1 км ад сваіх рэчаў. Жанчына была ў прытомнасці. Яе шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Лунінецкай раённай бальніцы. Медыкі ацэньваюць яе стан як стабільна цяжкі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна