У Канстанцінаўскім раёне Данецкай вобласці падчас выканання службовых абавязкаў загінуў супрацоўнік Службы бяспекі Украіны палкоўнік Юрый Возны, паведамляе прэс-служба СБУ.
Тут і ніжэй фота: СБУ
Папярэдняя версія прычыны гібелі — падрыў аўтамабіля. Яшчэ тры чалавекі знаходзяцца ў бальніцы з раненнямі рознай ступені цяжару. Следства вядзе ваенная пракуратура.
Юрый Возны стаў дваццаць трэцім супрацоўнікам Службы, які аддаў сваё жыццё, абараняючы Украіну, паведамляе УНІАН.
Нагадаем, у аўторак у Кіеве ўзарвалі машыну палкоўніка контрвыведкі Максіма Шапавала, які займаўся зборам доказаў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Ён загінуў.





