Аўтакрэсла зберагло пяцігадовае дзіця ад траўмаў падчас ДТЗ з фурай у Мінскім раёне, паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Мінскага райвыканкама Кацярына Сільчанка.

Фота аддзела ДАІ Мінскага райвыканкама

Аварыя адбылася каля 11.20 на 15-м км аўтадарогі М2 у кірунку Барысава.

«Кіроўца за рулём вялікагруза «Сканія» урэзаўся ў нерухомы легкавы аўтамабіль «Форд Фіеста» пад кіраваннем жанчыны 1990 года нараджэння. Яна спынілася для аб'езду перашкоды. У легкавіку на заднім сядзенні знаходзілася дзіця пяці гадоў. Яно было ў аўтакрэсле, прышпіленае рамянём бяспекі. Цялесных пашкоджанняў дзіця не атрымала. Двое іншых пасажыраў «Форда» дастаўленыя для абследавання ў бальніцу хуткай дапамогі», — праінфармавала Кацярына Сільчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0