Паўночная Карэя завочна абвясціла смяротны прысуд экс-прэзідэнту Паўднёвай Карэі Пак Кын Хэ і начальніку паўднёвакарэйскай разведкі Лі Бэн Хо, паведамляе ВВС.
AFP
Пхеньян абвінавачвае іх у змове з мэтай забойства паўночнакарэйскага правадыра Кім Чэн Ына і патрабуе ад Сеула іх выдачы.
Як заявіла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва КНДР, за арганізацыю замаху на забойства ў 2015 годзе вярхоўнага кіраўніка Паўночнай Карэі «здрадніку Пак Кын Хэ вынесены смяротны прысуд».
Паводле звестак паўночнакарэйскага агенцтва, указ аб смяротным пакаранні Пак Кын Хэ і Лі Бэн Хо выдадзены сумесна міністэрствам дзяржаўнай бяспекі, міністэрствам грамадскай бяспекі і цэнтральнай пракуратурай КНДР.
Крыніцы інфармацыі аб спробе забойства Кім Чэн Ына і датычнасьці да змовы паўднёвакарэйскага экс-прэзідэнта ў заяве не раскрываюцца.
Пак Кын Хэ страціла прэзідэнцкі пост у сакавіку 2017 года ў выніку імпічменту, выкліканага карупцыйным скандалам на радзіме, і ў цяперашні час знаходзіцца пад арыштам у Паўднёвай Карэі ў чаканні суда.
Нацыянальнае выведвальнае кіраванне Паўднёвай Карэі назвала сцвярджэннні паўночнакарэйскіх уладаў беспадстаўнымі, а пагрозы ў адрас сваёй краіны — невыбачальнымі.
У пачатку мая паўночнакарэйскае міністэрства дзяржаўнай бяспекі распаўсюдзіла заяву, у якім гаварылася, што нейкая тэрарыстычная група пры падтрымцы ЦРУ і выведкі Паўднёвай Карэі пранікла ў КНДР з мэтай здзяйснення забойства лідара краіны з дапамогай нейкага біяхімічнага рэчыва.
Паўночная Карэя знойдзе і «бязлітасна знішчыць» удзельнікаў групы, паабяцалі тады ўлады КНДР.
У панядзелак японская газета «Асахі Сімбун» паведаміла са спасылкай на неназваныя крыніцы, што ў 2015 годзе, у бытнасць прэзідэнтам, Пак Кын Хэ зацвердзіла план па звяржэнні лідара КНДР Кім Чэн Ына. Рэалізацыя плана, паводле даных газеты, была ўскладзеная на паўдневакарэйскую выведку.





