Выгада ад выкарыстання падобнай альтэрнатывы традыцыйным прышчэпкам відавочная. Па-першае, пластыр не трэба захоўваць у халадзільніку і транспартаваць асаблівым чынам. Па-другое, няма патрэбы ва ўнутрыцяглічных ін'екцыях у сценах медыцынскай установы. Па-трэцяе, гэта не так балюча, як укол.

Кошт вакцынацыі з дапамогай такога пластыру значна ніжэйшы, а прастата і даступнасць працэдуры — павышаецца.

Выпрабаванні пластыру на лабараторных жывёлах пачаліся некалькі гадоў таму. У 2015 годзе навукоўцы прыступілі да першых клінічных выпрабаванняў на людзях. У іх прынялі ўдзел 100 добраахвотнікаў ад 18 да 49 гадоў, якія не прышчапляліся ад грыпу перад папярэднім эпідэмічным сезонам.

Паддоследных разбілі на чатыры падгрупы. Удзельнікам першай пластыр наклейваў медыцынскі супрацоўнік. У другой групе людзі наклейвалі пластыр самастойна. Трэцяй групе дасталіся пластыры з плацэба, а ў чацвёртай вакцыну ставілі традыцыйным спосабам, пры дапамозе ўнутрыцяглічных ін'екцый.

Вынікі выпрабаванняў паказалі, што пластыр бяспечны і эфектыўны ў плане дастаўкі вакцыны ў арганізм. Ніякіх пабочных эфектаў выяўлена не было. Хіба што лёгкі кароткачасовы дыскамфорт у месцы налепвання, але ён вельмі хутка праходзіў. Тытр антыцелаў на 28-ы дзень пасля вакцынацыі быў прыкладна аднолькавы ў груп паддоследных з пластырамі і ін'екцыяй.

Больш за 70% паддоследных прызналіся, што ў будучыні аддалі перавагу б менавіта новаму спосабу вакцынацыі пры дапамозе пластыру.

Навукоўцы вырашылі не спыняцца на дасягнутым і цяпер распрацоўваюць пластыры, якія змогуць замяніць вакцынацыю супраць адзёру, краснухі і поліяміеліту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?