На волю выйшлі ўсе затрыманыя па так званай «Справе патрыётаў». Што азначае такі крок? Ці прычына толькі ў жаданні зрабіць жэст добрай волі перад сесіяй ПА АБСЕ ў Мінску? На маю думку, гэткая тактычная патрэба — не галоўнае. Прыехалі б госці і без вызвалення.

Першая выснова самавідавочная: справа была высмактаная з пальца з вузкапрактычнай мэтай — застрашыць, збіць хвалю пратэстаў, каб не давялося ўжываць празмерна заўважную сілу для іх разгону.

Другая выснова важнейшая: «азербайджанізацыі» Беларусі, якой так баялася грамадства, не адбываецца.

Патлумачым: у апошнія гады, калі Захад заплюшчыў вочы на ўнутраную сітуацыю ў Азербайджане ўзамен за дасягненне сваіх геапалітычных задач, Баку замацаваў рэпрэсіўную і крайне карумпаваную мадэль.

У Беларусі Захад таксама вочы заплюшчвае ці, прынамсі, прыплюшчвае. Тым не менш, вязняў выпусцілі да суда. І гэта важны сігнал аб тым, якую мадэль Мінск хоча будаваць. У гэтай мадэлі любога могуць арыштаваць — але не да гэтага будуць імкнуцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?