Памятаеце, калі пачаўся хапун па гэтак званай «Справе патрыётаў», Белтэлерадыёкампанія выпусціла фільм «Белы Легіён чорных душ»? 

Чытайце: Паток нянавісці ў ананімным фільме БТ: «Белы легіён» прыраўнялі да «Ісламскай дзяржавы», беларускую сімволіку звязалі з нацызмам

Неназваныя аўтары «расследавання» чаго толькі не наплялі: вуснамі «эксперта» Андрэя Мяцельскага абвінавацілі легіянераў у нацызме, выдалі здагадкі ананімнай «маці» за доказ прысутнасці легіянераў на вайне ў Данбасе, прычапілі хлопцам сувязі з «Ісламскай дзяржавай» і Талібанам, «раскрылі» планы легіянераў учыніць тэракты ў Маскве, абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрарыстаў-смяротнікаў для выбухаў у Мінску…

Словам, паток нянавісці і хлусні быў такім, што ў прававой дзяржаве аўтараў такога фільма, імаверна, прыцягнулі б да адказнасці за распальванне варожасці і паклёп.

Асабліва актуальна гэта цяпер — калі ўсе фігуранты «Справы патрыётаў» выйшлі з ізалятараў.

Таму «Наша Ніва» адрасавала прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі пытанне, ці варта грамадству чакаць абвяржэння і выбачэнняў за той прапагандысцкі фільм.

«Паколькі вашае пытанне даволі змястоўнае, аб'ёмнае, і яно адносіцца, як мне здаецца, не толькі да прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі, я б параіла вам звярнуцца пісьмова да Белтэлерадыёкампаніі, каб атрымаць адказ на ўсе вашыя пытанні», — так нам адказалі.

«Наша Ніва» звернецца да БТ з пісьмовым запытам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?