Фота: Jerry Friedman

Фота: Jerry Friedman

Канстанцін Масіас Гарсія з Нацыянальнага аўтаномнага ўніверсітэта Мексікі разам з калегамі правялі некалькі год, вывучаючы цікавую цыгарэтную звычку ў гарадскіх мексіканскіх амадзін (Carpodacus mexicanus)

Першапачатковыя назіранні далі зразумець, што нікацін і іншыя хімічныя рэчывы ў недакурках могуць дапамагчы ўтрымаць насякомых-шкоднікаў ад перамяшчэння ў гняздо — нікацін сапраўды мае антыпаразітарныя ўласцівасці — але гэта не было вырашальным вынікам даследавання.

Фота: John Benson 

Фота: John Benson 

Каб удасканаліць заключэнне, Масіас Гарсія і яго каманда эксперыментавалі з 32 гнёздамі гэтых птушак. Аднойчы, пасля таго, як у адным з гнёздаў вылупіліся птушаняты, даследчыкі выдалілі з яго падсцілку і замянілі яе штучнай, зробленай з лямцу, каб выдаліць паразітаў, якія маглі б залезці ў гняздо ў працэсе наседжвання. Затым яны дадалі жывых кляшчоў да 10 гнёздаў, мёртвых кляшчоў у іншыя 10 і пакінулі 12 гнёздаў вольнымі ад кляшчоў.

Яны выявілі, што дарослыя амадзіны значна часцей дадавалі валокны недакуркаў у гняздо, калі яно ўтрымлівала кляшчоў. Больш за тое, вага валокнаў, дадаваных у гнёзды, якія змяшчаюць жывых кляшчоў, у сярэднім на 40% больш, чым вага валокнаў, што дадаюцца ў гнёзды, якія змяшчаюць мёртвых кляшчоў.

«Атрыманыя вынікі сведчаць пра тое, што птушкі выкарыстоўваюць недакуркі, каб «лячыць» свае гнёзды ад кляшчоў», кажа Масіас Гарсія.

«Птушкі вельмі пакутуюць ад паразітаў, якія могуць смактаць іх кроў і есці пер'е». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?