Фота: novayagazeta.ru

Фота: novayagazeta.ru

Агеева жыве за 100 кіламетраў ад Барнаула, яна працуе ў школе настаўніцай англійскай мовы. Яе сыну Віктару 23 гады. Да камандзіроўкі на Данбас ён жыў у Барнауле на здымнай кватэры з старэйшым братам Максімам.

Па словах жанчыны, да яе ўжо прыязджаў ваенкам, які заявіў, што ніякага кантракту ў расійскай арміі з яе сынам не было, а ваяваць у «ЛНР» ён паехаў як найміт.

«Са слоў ваенкама я так зразумела, што яму загадалі з Масквы да мяне з’явіцца», — распавядае Святлана Агеева.

Яна прызнаецца, што «гатовая на ўсё, абы толькі Віктара хутчэй адпусцілі, гатовая нават ехаць у Кіеў». Агеева сцвярджае, што яе сын паехаў служыць па кантракце ў горад Батайск Растоўскай вобласці, раз на тыдзень ён адтуль тэлефанаваў. Службай быў задаволены, у пачатку траўня стаў яфрэйтарам.

24 мая яго ўзялі ў палон на тэрыторыі Украіны, калі ён разам са сваім падраздзяленнем (магчыма, яно адносіцца да ГРУ) быў у разведцы. Мінабароны РФ заявіла, што такі чалавек па кантракце ў расійскай арміі не служыў. 

Маці яфрэйтара Агеева запісала зварот да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, міністра абароны Сяргея Шайгу і міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова. Яна просіць дапамагчы вярнуць сына на радзіму і дапамагчы разабрацца, у якім статусе ён быў ва Украіне.

«Хачу таксама папрасіць наш урад дапамагчы з абменам майго дзіцяці. У мяне толькі на гэта надзея. Як грамадзянка Расіі куды я яшчэ магу звярнуцца? Так мой сын любіў ваенную справу, аддаў доўг Радзіме, хацеў, каб Радзіма яго не кінула. Віця! А яшчэ я вельмі спадзяюся, што ўкраінскі бок пойдзе на саступкі, праявіць гуманнасць і дазволіць нам з табой паразмаўляць па тэлефоне. Або дазволяць данесці да цябе мой відэазварот праз журналіста «Новай газеты». Ва ўсялякім выпадку, я хачу ў гэта верыць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0