Міхаіл Русы адзначыў, што ідэя родавых маёнткаў цяпер набірае папулярнасць у Беларусі. Многія жадаюць вярнуцца ў вёскі, дзе, напрыклад, раней жылі іх бацькі, ці проста аддаюць перавагу быць бліжэй да прыроды.

«Рух набыў шырокі рэзананс. Мы рыхтуем дакладную запіску кіраўніку дзяржавы, — сказаў намеснік прэм'ер-міністра. — Шмат людзей, маладых і цікавых па прафесіях і наогул, жадаюць жыць сем'ямі ў экалагічна чыстых месцах».

У вёсках такія грамадзяне цяпер атрымліваюць зямельныя ўчасткі ў адпаведнасці з існуючай нарматыўна-прававой базай: для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі або будаўніцтва дачы (да 15 сотак). «А на тое, каб каб пабудаваць там нейкае прадпрыемства для вырошчвання экалагічна чыстых прадуктаў, гэтага мала. Таму мы зараз рыхтуем даклад кіраўніку дзяржавы, каб вызначыць форму функцыянавання, памеры гэтых паселішчаў, даць ім прававую базу», — адзначыў Міхаіл Русы.

Паводле яго звестак, у Беларусі ёсць больш за 570 чалавек, якія лічаць сябе уладальнікамі падобных родавых маёнткаў. Асабліва шмат такіх грамадзян у Валожынскім і Віцебскім раёнах.

Цалкам магчыма, што дапамогу ў гэтай сферы акажа і Белаграпрамбанк крэдытамі для будаўнічых работ, набыцця абсталявання або будынкаў.

Дом у в. Чышэвічы Валожынскага раёна. Фота кампаніі 101dom.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0