Суд Заводскага раёна Мінска вынес прысуд Канстанціну Бурыкіну — праваслаўнаму святару з вёскі Гатава, які абвінавачваўся ў захоўванні зброі. 

Суд прызнаў Бурыкіна вінаватым па двух артыкулах (захоўванне зброі) і прысудзіў да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, знаходжанне ў ізалятары (з лістапада 2016 года) залічыць у тэрмін: адзін дзень у ІЧУ — адзін дзень у калоніі.

Канстанціна Бурыкіна затрымалі пры канцы лістапада 2016 года, тады ён яшчэ дэ-факта ўзначальваў Федэрацыю паўэрліфтынгу Беларусі і быў бацюшкам у праваслаўным прыходзе вёскі Гатава пад Мінскам. 

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Бурыкін расказаў на судзе, што атрымаў тыя пісталеты, у захоўванні якіх яго вінавацілі, ад РНЕ (экстрэмісцкай арганізацыі, забароненай у Беларусі). 

У РНЕ ён быў духаўніком, пра кантакты справаздачыўся мітрапаліту Філарэту. 

Чытайце таксама: «Бацюшка са свастыкай» на судзе: пісталеты атрымаў ад РНЕ, пра кантакты з РНЕ даваў справаздачы Філарэту

На судзе Бурыкін казаў, што ўся крымінальная справа супраць яго — гэта вынікі паклёпаў асобных людзей з федэрацыі паўэрліфтынга, хаця ён, маўляў, тую федэрацыю «падняў з кален». 

Праўда, удзячных спартоўцаў у зале суда не было. 

Чытайце таксама: Суд над «бацюшкам са свастыкай»: прыёмны сын расказаў, як ездзілі ў лес страляць з пісталета

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0