Украіна ўводзіць біяметрычны кантроль для ўсіх грамадзян, якія перасякаюць межы краіны. Пра гэта абвясціў на пасяджэнні Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Гаворка ідзе пра ўзмацненне кантролю за ўездам і выездам і знаходжаннем грамадзян іншых дзяржаў на тэрыторыі Украіны», - сказаў Парашэнка, дадаўшы, што такая мера «ўзмоцніць магчымасці для барацьбы з тэрарызмам».

Гаворка, растлумачыў прэзідэнт Украіны, ідзе пра збор такіх біяметрычных дадзеных, як лічбавая фатаграфія і адбіткі пальцаў.

Дакументы для ўвядзення біяметрычнага кантролю на мяжы ўжо распрацаваны профільнымі ведамствамі, дадаў ён.

Дакладную дату ўвядзення збору біяметрычных дадзеных Парашэнка не назваў, заявіўшы толькі, што на падрыхтоўку будзе адведзена «неабходная колькасць часу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0