Навукоўцы сцвярджаюць, што найбольш відавочная ўзаемасувязь паміж ужываннем кавы і зніжэннем рызыкі смерці ад захворванняў крывяноснае сістэмы і органаў стрававання.

Гэта адно з самых маштабных даследаванняў падобнага роду. У ім узялі ўдзел больш за 500 тысяч чалавек старэйшых за 35 гадоў з 10 еўрапейскіх краін. Назіранні за імі вяліся на працягу 16 гадоў. Даследаванне апублікаванае ў навуковым часопісе Annals of Internal Medicine.

Навукоўцы падкрэсліваюць, што нягледзячы на розныя традыцыі ў гатаванні і ўжыванні кавы ў розных еўрапейскіх краінах вынікі былі фактычна аднолькавымі ва ўсіх рэгіёнах. Гэта азначае, што і эспрэса, і капучына можна лічыць аднолькава карыснымі. 

Справа не ў кафеіне

Такі эфект дае не кафеін, які змяшчаецца ў гэтым напоі.

Даследаванне якраз не выявіла якой-небудзь залежнасці паміж паляпшэннем здароўя і звычкай піць дэкафеінізаваную каву. Вынікі тых, хто піў звычайную каву і дэкафеінізаваную, аказаліся аднолькавымі.

Паводле здагадкі даследчыкаў, уся справа ў антыаксідантах, якія змяшчаюцца ў каве.

Як высветлілася, тыя, хто прывык піць шмат кавы, адчувалі сябе больш маладымі, і, як правіла, яны з большай імавернасцю аказваліся аматарамі алкаголю, курцамі, а таксама елі больш мяса і менш гародніны і садавіны.

З групы, якая брала ўдзел у даследаванні, за 16 гадоў памерлі амаль 42 тысячы чалавек — ад розных хвароб, у тым ліку ад раку, захворванняў крывяноснай сістэмы і сардэчных прыступаў.

Як высветлілася, у мужчын, якія ўжывалі больш кавы, рызыка смерці была ніжэйшай на 18%, чым у тых, хто адмаўляўся ад кавы ці піў яе ў невялікіх колькасцях.

Сярод жанчын такі эфект меней выяўлены: рызыка смерці для іх апынулася на 8% ніжэйшай, чым для жанчын, якія пілі каву ў невялікіх колькасцях або зусім адмаўляліся ад яе.

Даследаванне з аналагічнымі вынікамі

Аналагічнае даследаванне, у якім прынялі ўдзел 185 тысяч амерыканцаў рознай этнічнай прыналежнасці, правялі навукоўцы з Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі — яго вынікі таксама апублікаваў Annals of Internal Medicine.

Важна, што вынікі даследавання навукоўцаў з ЗША аказаліся аналагічныя высновам іх брытанскіх калегаў.

Як спыніць выпадзенне валасоў пасля кавіду?

Навукоўцы нарэшце вывелі формулу для забойства ракавых клетак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0