Пажывеш на Беларусі, дык дзівіцца альбо-чаму ня будзеш. Бо, як-то кажуць, тут "магчыма ўсё". Так і ёсьць. Але ж той выпадак, што адбыўся ў нядзелю 24 жніўня, усё жа ж выклікаў зьдзіўленьне, бо ніколі дагэтуль такога яшчэ чуць не даводзілася.

Ужо трое сутак, як у доме № 25, корпус 1 па Лагойскім тракце праблемы з вадою. Пасьля некалькіх тэлефанаваньняў у ЖЭС № 8 і ЖЭА Савецкага раёна на працягу дзьвюх дзён, урэшце зьявіўся падвыпілы сантэхнік (дык то як заўжды) і сказаў, што паветра ў трубах гэта «нармальна», а потым шчыра прызнаўся, што ня ведае што рабіць, бо ён навучаўся не на сантэхніка, а на кухара... і пачаў глядзець плёмбы на лічыльніках вады. А на пытаньне, «што ж ён тады тут робіць?» адказаў: «Трэба ж неяк грошы зарабляць». Відаць то й кухар зь яго ніякі, калі пайшоў працаваць у ЖЭС сантэхнікам, бо попыт на кухараў пакуль што ёсьць, і зарабляць можна значна болей.

Вось такі цікавы адбыўся выпадак. Тэлефанаваць у ЖЭС болей не адважыўся:  а што, калі замест майстра альбо інжынэра там працуе нейкі балерун, ці нават касманаўт?

P.S. У той дзень пасьля чатырох гадзінаў гарачая вада зьнікла канчаткова…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?