Штанге абвясьціў склад зборнай на матчы з Украінай і Андорай
Гульні пройдуць 6 і 10 верасьня.
Галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай Бэрнд Штанге назваў сьпіс з 22 футбалістаў, якія будуць рыхтавацца да гасьцявых матчаў адборачнага турніру супраць камандаў Украіны (6 верасьня, Львоў) і Андоры (10 верасьня):
галкіпэры — Жаўноў, Амельчанка, Верамко;
абаронцы — Молаш, Вярхоўцаў, Амельянчук, Філіпенка;
паўабаронцы — Кашэўскі, Стасевіч, Страхановіч, Сітко, Кульчы, Пуціла, Карыцька, А.Глеб, Паўлаў, Чухлей
нападнікі — Булыга, В.Глеб, Радзівонаў, Кутузаў, Карніленка.
pressball.by