Італьянскі сьвятар і багаслоў Антоніё Рунджы вырашыў правесьці ў верасьні інтэрнэт‑конкурс «Міс сястра — 2008», каб пераадолець стэрэатып, што манашкі старыя і суворыя.

На думку сьвятара, прыгажосьць — падарунак аб Бога, і гэтага ня варта хаваць. У конкурсе могуць браць удзел манашкі з усяго сьвету, на блозе айца Антоніё будуць разьмешчаныя фатаздымкі прэтэндэнтак з кароткай інфармацыяй пра сябе і свае захапленьні.

У наведнікаў сайту будзе месяц, каб прагаласаваць на найбольш упадабалую мадэльку. Манашакам дазваляецца пазаваць зь непакрытай гулавой, але фатаздымкі ў купальніках выстаўляцца ня будуць, паведамляе БЕЛТА

 Одры Хэпбэрн у ролі сястры Люк з фільму "Гісторыя манашкі".

Одры Хэпбэрн у ролі сястры Люк з фільму "Гісторыя манашкі".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0