Добры дзень, паважаная «Наша Ніва»! 

З агідай паглядзеў на фота, дзе футбаліст «Лідса», які «знайшоў шчасце ў Беларусі», бадзёра крочыць па Мінску, дэманструючы, што ён на пратэзе. І за спінай, здаецца, другі аголены пратэз! Для чаго такая дэманстрацыя калецтва?! Ён што, ганарыцца гэтым??? Мяркую, што ён крочыць з пратэзнага завода, дзе атрымаў новы пратэз. Дык там, калі выдаюць новы пратэз, запакоўваюць яго ў пакет. Я таксама на пратэзе, але саромеюся, каб яго бачылі іншыя, асабліва дзеці. А тут… дэманстрацыя сваго калецтва на ўвесь свет! Таму і артыкул пра яго не стаў чытаць… 

Тое самае фота, што абурыла чытача «Нашай Нівы». Герой публікацыі Дэрэн Бут удзельнічае ў мінскім паўмарафоне. 

Тое самае фота, што абурыла чытача «Нашай Нівы». Герой публікацыі Дэрэн Бут удзельнічае ў мінскім паўмарафоне. 

Мне на ўсё жыццё запомніўся выраз галоўнага героя рамана Стэльмаха «Хлеб і соль»: ён цярпець не мог тых, хто, «губляючы годнасць, выстаўляе сваю бяду напоказ, як жабрак — калецтва». 

* * *

Ад Рэдакцыі

Мы былі вельмі ўражаныя такім лістом. Бо мы не лічым падыход Дэрэна Бута нясправядлівым. Ён жа не спекулюе сваім калецтвам, не выстаўляецца. Проста жыве сваім жыццём, пераадольваючы сваю долю.

А як вы думаеце, ці нармальна паказваць свае пратэзы? Адказвайце ў каментах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0