Жанчыну праапэравалі ў каірскім шпіталі, куды яна была дастаўлена зь пераломамі і пашкоджаньнямі ў вобласьці галавы. Але мэдыкі былі бясьсільныя.

Муж і сын жанчыны, што ехалі ў тым жа аўтобусе, падчас ДТЗ, якое адбылося ў нядзелю 24 жніўня, не пацярпелі. Яшчэ адна беларуска, што ехала ў аўтобусе, атрымала нязначныя пашкоджаньні. Лёгкія траўмы атрымалі некалькі грамадзян Расеі.

Усяго ў аўтобусе, які кіраваўся ў Каір і сутыкнуўся з грузавіком на хуткаснай трасе, знаходзіліся 25 чалавек.

Паводле ctv.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0