Фота xakep.ru

Фота xakep.ru

У сваім канале ў Telegram Дураў напісаў, што месенджар блакавалі пасля таго, як кампанія атрымала апавяшчэнне ад урада са спісам публічных Telegram-каналаў, у якіх распаўсюджваўся кантэнт тэрарыстаў, і не паспела хутка на яго адрэагаваць.

Дураў назваў сітуацыю «непаразуменнем» і заявіў, што Telegram робіць крокі для выпраўлення сітуацыі. Кампанія заблакавала пералічаныя каналы, накіравала запыт у міністэрства сувязі для наладжвання прамога кантакту і пачала набіраць каманду мадэратараў «з веданнем інданэзійскай мовы і культуры», перадае TJ.

Дураў спадзяецца, што мадэратары надалей змогуць хутчэй і больш адэкватна рэагаваць на паведамленні пра кантэнт, звязаны з тэрарыстамі, з гэтага рэгіёну.

Ён падкрэсліў, што кампанія прытрымліваецца палітыкі канфідэнцыйнасці, але зусім не сябар тэрарыстам. Паведамленне пра выдаленне экстрэмісцкага кантэнту ўладам Інданэзіі адпраўлена, і цяпер стваральнік папулярнага месенджара спадзяецца на хуткую разблакіроўку сэрвісу.

14 ліпеня ўрад Інданезіі пачаў працэс блакавання Telegram. Частка карыстальнікаў паскардзіліся на адсутнасць доступу да вэб-версіі месенджара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?