У Беларусі зноў парэзалі колы машыне з георгіеўскай стужкай.
Гэта здарылася ў Маладзёжным мікрараёне Светлагорску, імаверна, уначы з 15 на 16 ліпеня. На месцы здарэння працавала ДАІ.
Гэта не першы падобны інцыдэнт у гэтым горадзе ў Гомельскай вобласці. Міліцыя шукае чалавека, які гэта робіць.
Некалькі гадоў таму ў Расіі вырашылі выкарыстоўваць георгіеўскую стужку як сімвал Перамогі на замену чырвонаму савецкаму сцягу. Аднак пасля анексіі Крыма і захопу Данбаса многія сталі разглядаць стужку як сімвал агрэсіі і шавінізму.
Чытайце таксама: У Светлагорску невядомы ўжо два тыдні рэжа колы машынам з георгіеўскімі стужкамі





