Міністэрства лясной гаспадаркі падало заяўку на правядзеньне ў Беларусі ў 2012 г. чэмпіянату сьвету сярод лесарубаў.

Пра гэта паведаміў «Ежедневник» са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.

* * *

NN.by зьвярнулася па камэнтар да палітыка Паўла Севярынца з напаўжаўтарлівым пытаньнем, як ён ставіцца да ідэі правядзеньня чэмпіянату і ці пагодзіцца ўвайсьці ў журы, калі яму прапануюць такое

Нагадаем, што Павал у 2005 г. быў абвінавачаны ў арганізацыі акцый пратэсту на вынікі рэфэрэндуму аб скасаваньні абмежаваньня прэзыдэнцкіх тэрмінаў, што прайшлі ў Менску 18 і 19 кастрычніка 2004 г Павал быў асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі (г.зв. «хіміі»), з улікам амністыі тэрмін быў скарочаны да 2‑х гадоў. Адбываў пакараньне на лесанарыхтоўках у вёсцы Малое Сітна ў Полацкім раёне.

«Як я стаўлюся? (сьмяяцца). Натуральна, нармальна. Беларусі трэба выкарыстоўваць свой патэнцыял. Праблема толькі ў тым, што мы ня маем дастатковай базы для гэтага. У Японіі калі валяць лес, то пад кожнае дрэва падвязваюць мяшэчак, каб ніводна трэска не прапала. У нас валяць так, што трэскі лятуць паўсюль. Але прапагандаваць гэты від спорту варта».

«Наўрад ці мяне пазавуць у журы як ганаровага лесаруба (сьмяецца). Але спадзяюся, што ў 2012 г. ня будзе ні ў кога пытацца дазволу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0