Мясцовы відэаблогер Kirzh такім чынам пратэсціў новы «вогненны чэлендж».
Асцярожна! У відэа прысутнічае нецэнзурная лаянка!
Як паведамляюць «Гомельскія ведамасці» са спасылкай на УУС, міліцыя зацікавілася выпадкам - асоба высвятляецца, а яго дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка.
Праўда, і так вядома, што хлопца завуць Ігар Кіржанаў.
Ён час ад часу запісвае правакуючыя відэа: хлопец ужо выкладваў запіс таго, як ходзіць па горадзе ў станіку, акунуў галаву ва ўнітаз.