Егіпет будзе высылаць за межы краіны ўсіх іншаземцаў, хворых на СНІД. Пра гэта, як паведамляюць інфармагенцтвы, са спасылкай на электронную версію газеты «Аль-Яум ас-Сабія», заявіў кіраўнік упраўлення прафілактычнай медыцыны Міністэрства аховы здароўя і народанасельніцтва Егіпта Амр Кандзіль.

Па яго словах, кожны замежны грамадзянін, які звярнуўся па дазвол на жыхарства, або набывае права на працу або вучобу ў Егіпце, абавязаны прадставіць вынікі аналізу крыві на наяўнасць ВІЧ-інфекцыі.

«У выпадку пацверджання таго, што чалавек хворы на СНІД, ён будзе неадкладна высланы за межы краіны», — удакладніў Амр Кандзіль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0