На канцэрт нават прыйшоў Юрый Чыж, паведамляе kp.by. Фота Уладзіміра Крывуліна

На канцэрт нават прыйшоў Юрый Чыж, паведамляе kp.by. Фота Уладзіміра Крывуліна

Арганізатары канцэрта Depeche Mode у Мінску выступілі з прэс-канферэнцыяй, дзе распавялі пра прычыны адмены канцэрту групы і пра тое, чаго чакаць фанатам, якія жадалі трапіць на выступ, піша Tut.by.

Дырэктар канцэртнага агенцтва «Атам інтэртэйнмэнт» Андрэй Аляксееў паведаміў, што Дэйв Гаан адчуў сябе дрэнна. Толькі ў 18.00 дактары сказалі, што на сцэну ён не выйдзе.

«Канцэрт не быў застрахаваны. Усе былі гатовыя да правядзення. Прадалі 7 тысяч білетаў, 4 фуры прыехалі ў Мінск. Усе ўстаноўлена і было гатовае», - сказаў Аляксееў.

Паводле яго слоў, дактары маюць намер назіраць за Гаанам 12 гадзін, пакуль заключэння няма. Мужчына кажа, што на яго памяці такое ўпершыню.

Аляксееў таксама распавёў, ці чакаць фанатам пераносу канцэрта.

«Поўная адмена магчымая, але пакуль вядуцца перамовы пра перанос. Страты будуць не толькі ў людзей, якія прыехалі з іншых краін, але і ў арганізатараў. У іх тыдзень на перамовы і скажуць - перанос або адмена. Такі канцэрт каштуе мільён даляраў», — кажа ён.

Ці будзе наступны канцэрт у Кіеве, пакуль невядома, гэта стане зразумела на працягу бліжэйшых гадзін.

Канцэрт Depeche Mode у Мінску адмянілі ў апошні момант: Дэйв Гаан шпіталізаваны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0