Генеральны дырэктар Tesla Ілан Маск назваў штучны інтэлект «найбольшай пагрозай, з якой мы сутыкнёмся як цывілізацыя», піша часопіс Fortune.
Reuters
«На фронце штучнага інтэлекту ў мяне ёсць доступ да самага перадавога ШІ, і я думаю, што людзі павінны быць сапраўды занепакоеныя гэтым», — адзначыў Маск.
На яго думку, распрацоўшчыкі ў пагоні за больш перадавымі тэхналогіямі могуць забыцца пра тыя небяспекі, якія зыходзяць ад штучнага інтэлекту.
«Робаты могуць пачаць вайну, выпускаючы фэйкавыя навіны і прэс-рэлізы, падрабляючы уліковыя запісы электроннай пошты і маніпулюючы інфармацыяй. Пяро мацнейшае за меч», — падкрэсліў ён. Інжынер лічыць, што ў дадзенай вобласці неабходнае дзяржаўнае рэгуляванне, якое будзе стрымліваць кампаніі ў пагоні за ўсё больш дасканалым штучным інтэлектам.