Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне Аляксандр Ціханаў ў нецвярозым стане ўварваўся ў храм у вёсцы Уйскае Чэлябінскай вобласці (РФ) і забраў ікону, якую сам жа падарыў у 2012 годзе, піша Tribuna.
«Сёння Ціханаў забраў ікону з храма. Гэта адбывалася пры мностве вернікаў. Прыйшоўшы ў нецвярозым стане, ён пачаў сваю прамову з абразаў настаяцеля.
Калі Ціханаў выходзіў з абразом, ён накінуўся на непаўнагадовую дзяўчынку, якая яго сфатаграфавала. Ён прычыніў ёй боль, зрываючы фотаапарат з яе шыі і штурхаючы яе ўсёй сваёй сілай, а затым замахнуўся на яе кулаком. Дзякуючы прыхаджанам храма, не паспеў яе ўдарыць, бо яны яго спынілі.
Цяпер мы бачым, які ў нас на самай справе славуты зямляк. У сувязі з гэтым, узнікае пытанне, ці можа быць ганаровым грамадзянінам раёна гэты чалавек, які падымае руку на дзяцей, і ці можа школа насіць яго імя?» — гаворыцца ў паведамленні храма.
vk.com