Латвійская армія не будзе ўдзельнічаць у вучэннях Balex Delta, якія павінны былі прайсці ў Калінінградскай вобласці 26—28 жніўня. Такое рашэнне прынята ўрадам Латвіі.
У прэс‑службе латвійскага ўрада не патлумачылі, чым было матывавана такое рашэнне. Пры гэтым
у Мінабароны Латвіі зазначылі, што адмова ад удзелу ў сумесных вучэннях была выклікана «зменай агульных прыярытэтаў НАТО».
Раней некалькі заходніх краін ужо заявілі аб адмове ўдзельнічаць у сумесных з Расіяй вучэннях. Расійская Федэрацыя заявіла аб аналагічных дзеяннях, а таксама аб адмове прыняць візіт у порт на Камчатцы амерыканскага ваеннага карабля.
Адносіны Расіі і НАТО абвастрыліся пасля расійскай ваеннай аперацыі ў Грузіі. Масква і Брусель замарозілі шэраг кірункаў супрацоўніцтва.