16 ліпеня 44-гадовая жыхарка вёскі Ручыца (Вілейскі раён), атрымаўшы заробак на ферме, зайшла да знаёмай. Разам яшчэ з адным госцем — 32-гадовым мужчынам з вёскі Кавалі — жанчыны вырашылі выпіць.

У гэты час завязалася гутарка. Жыхарка Ручыцы расказала, што ў нагруднай кішэні кашулі нясе дадому заробак.

На наступны дзень жанчына пайшла дамоў. На шляху яе дагнаў мужчына з учарашняй кампаніі і папрасіў грошай на спіртное. Тая адмовіла.

Тады знаёмы схапіў жанчыну, адарваў кішэнь кашулі разам з грашыма і ўцёк.

Пацярпелая з дому патэлефанавала ў міліцыю. Скрадзеныя грошы, 100 рублёў, пацярпелай вярнулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?