Дзярждума РФ прыняла ў трэцім, канчатковым чытанні закон аб увядзенні курортнага збору ў шэрагу рэгіёнаў Расіі. Дакумент прадугледжвае ўвядзенне ў эксперыментальным рэжыме платы, якая будзе спаганяцца з турыстаў за карыстанне курортнай інфраструктурай у Крыме, Краснадарскім, Стаўрапольскім і Алтайскім краях, паведамляе ВВС.

Пляж у Алупцы, 2017. Фота alypka.info

Мяркуецца, што пілотны праект будзе доўжыцца чатыры з паловай гады — з 1 мая 2018 года да 31 снежня 2022 года. Потым улады павінны вырашыць, ці трэба ўводзіць падобны збор на ўсёй тэрыторыі Расіі ці адмовіцца ад ідэі.

Эксперымент праводзіцца «ў мэтах захавання, аднаўлення і развіцця курортаў, фарміравання адзінай турысцкай прасторы, стварэння спрыяльных умоў для ўстойлівага развіцця сферы турызму», гаворыцца ў дакуменце.

Памер курортнага збору, тэрыторыі, на якіх ён будзе спаганяцца, а таксама парадак і тэрміны яго выплаты і пералічэння ў бюджэт будуць вызначаць рэгіянальныя ўлады. Пры гэтым памер збору не павінен перавышаць 50 рублёў (0,84 даляра) з аднаго чалавека за суткі ў 2018 годзе і 100 рублёў — у астатнія гады правядзення эксперыменту.

Памер збору можа змяняцца ў залежнасці ад сезону і часу знаходжання турыста.

Сродкі ад выплаты курортнага збору будуць накіроўвацца на фінансаванне работ па будаўніцтве, рэканструкцыі і добраўпарадкаванню курортнай інфраструктуры. Паводле тэксту закона, да аб'ектаў курортнай інфраструктуры ставяцца аб'екты лячэбна-аздараўленчага, сацыяльна-культурнага, спартыўнага і рэкрэацыйнага прызначэння, у тым ліку паркі, гарадскія лясы, пляжы, набярэжныя і пешаходныя зоны.

Курортны збор будуць выплачваць паўналетнія грамадзяне, якія больш чым на суткі спыняцца ў «аб'ектах размяшчэння» рэгіёну, які ўдзельнічае ў эксперыменце. Аб'екты размяшчэння, згодна з тэкстам закона, — не толькі гатэлі і гасцініцы, але і «жылыя памяшканні, прыдатныя для часовага пражывання».

Па прагнозах урада, за пяць гадоў эксперыменту дадатковыя паступленні ў бюджэт у Стаўрапальскім краі перавысяць 2,02 млрд рублёў (34 млн даляраў), у Краснадарскім краі — 8,3 млрд рублёў, у Крыме — 16, 4 млрд рублёў.

Між тым з Крыма паступаюць паведамленні, што ашуканцы ўжо спрабуюць падмануць турыстаў, спасылаючыся на закон аб курортным зборы.

Адзначым, што падатак з турыстаў спаганяюць у многіх краінах, прычым часам памер збору залежыць не толькі ад горада, але і ад прэстыжу гасцініцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?