Новае даследаванне ў Environment Magazine паказала, што нават «невялікая» ядзерная вайна з выкарыстаннем менш за пяць ядзерных бомбаў (магчыма, найбольш імаверны сцэнар у вайне 21-га стагоддзя) можа справакаваць «ядзерную восень», якая сур'ёзна пашкодзіць наземным і водным экасістэмам. Пра гэта піша УНІАН са спасылкай на IFLS.

Flickr

У новым дакладзе Універсітэта Лінкальн-Небраска разглядаюцца даныя аб 19 тыпах зброі, якія захоўваюцца ў арсеналах ЗША, Расеі, Кітая, Вялікабрытаніі і Францыі. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што пяць А-бомбаў, скінутых на горад, могуць выклікаць «ядзерную засуху». Акрамя таго, Кітай можа справакаваць ядзерную засуху ўсяго адной, сваёй самай магутнай бомбай (якіх у яго 20 штук).

Папярэднія даследаванні паказалі, што поўнае знішчэнне горада памерам з Лос-Анджэлес ядзернай бомбай можа на месяцы падняць у стратасферу 5,5 млн тон попелу і сажы, што будзе перашкаджаць трапленню прамых сонечных прамянёў на Зямлю. Таксама гэта рэзка знізіла б тэмпературу і колькасць ападкаў па ўсім свеце.

Зразумела, у мінулым стагоддзі былі скінутыя тысячы ядзерных бомбаў, але «ядзерная восень» пакуль не надышла. Аднак гэта звязана з многімі фактарамі, ад характару сучаснай вайны да магутнасці бомбаў.

«Пытанне не ў тым, ці можа адбыцца ядзерная засуха, але якія фактары павялічваюць яе імавернасць і якія дзеянні могуць быць прынятыя для змякчэння патэнцыйна разбуральных глабальных уздзеянняў?» — адзначае кіраўнік праекта Адам Ліска.

«Нават канфлікт, у які не будуць уцягнутыя ЗША, можа паўплываць на нас і людзей ва ўсім свеце», — сказаў суаўтар працы Тайлер Уайт, які спецыялізуецца на міжнароднай бяспецы і ядзернай палітыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?