22 ліпеня ў міліцыю звярнулася жыхарка аграгарадка Стараселле з паведамленнем аб вандалізме на мясцовых могілках. Падазраванымі аказаліся раней не судзімыя 21-гадовы і 22-гадовы жыхары Мінска.

Высветлілася, што напярэдадні хлопцы прыехалі пагасцяваць да сваіх бабулек у Крупскі раён. Затым унукі сустрэліся і вырашылі адзначыць свой прыезд. Вечар не абыйшоўся без спіртнога. Калі моцныя напоі скончыліся, падазраваныя адправіліся да свайго прыяцеля на суседнюю ферму.

Там застолле працягнулася. Калі зноў скончыўся алкаголь, сталічныя госці адправіліся на могілкі у надзеі, што там знойдзецца выпіўка. Аднак чаканні не апраўдаліся. Ці то ад злосці, ці то з прычыны моцнага ап'янення вандалы сталі разбураць помнікі. З якой прычыны здзейснена дадзенае хуліганства, не могуць патлумачыць і самі падазраваныя. Сума нанесенай шкоды складае каля 1000 беларускіх рублёў.

Распачата крымінальная справа. Мінчукам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?