23 ліпеня спрацавала «кнопка трывожнай сігналізацыі» у рэстаране хуткага харчавання на праспекце Незалежнасці.

Супрацоўнікі Цэнтральнага раённага аддзела Дэпартамента аховы, якія прыехалі на месца здарэння, затрымалі 34-гадовага мінчука, які ў прыбіральні рэстарана утрымліваў 9-гадовага хлопчыка, заціскаў яму рот рукой і чапляўся да яго.

Высветлілася, што хлопчык, які прыйшоў у рэстаран са сваёй бабуляй, адпрасіўся ў яе схадзіць у туалет і памыць рукі. Услед за ім у прыбіральню зайшоў падазраваны, а затым і напаў на дзіця.

Затрыманы раней неаднаразова судзімы, у тым ліку — за гвалтоўныя дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх. Матэрыялы перададзеныя ў раённы аддзел Следчага камітэта для завядзення крымінальнай справы.

Адзначым, што відавочцы здарэння не стаялі на месцы: хтосьці выклікаў міліцыю, хтосьці паспрабаваў адбіць хлопчыка ў мужчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?