У выніку падрыву тэрарыстамі аўтамабіля на кантрольна-прапускным пункце каля горада Эль-Арыш на поўначы Сінайскага паўвострава загінулі сем чалавек. Пра гэта паведаміў шэраг інфармагенцтваў.

Баевікі спрабавалі ўціснуцца ў калону аўтамабіляў, якія стаялі ля ўезду на КПП. Але дарогу ім паспеў перагарадзіць танк, які наехаў на машыну тэрарыстаў. Праз хвіліну адбыўся выбух, у выніку якога загінулі трое мужчын, дзве жанчыны і двое дзяцей. Калі б не рэакцыя егіпецкіх салдат, ахвяр магло быць значна больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0