З імем Дзмітрыя Смольскага звязаныя значныя дасягненні беларускай кампазітарскай школы.
«Сваім яркім талентам, высокім прафесіяналізмам і самаадданым служэннем мастацтву Вы заваявалі сэрцы шматлікіх прыхільнікаў як на радзіме, так і за яе межамі. Слоў шчырай падзякі заслугоўвае Ваша педагагічная дзейнасць, праца па выхаванні таленавітай моладзі», - гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі.





