26 кастрычніка ў Цэнтральным доме афіцэраў упершыню адбудзецца канцэрт камернага аркестра тэатра Джузэпэ Вердзі пад кіраўніцтвам дырыжора Фабрыцыа Фічура - свята для аматараў італьянскай і сусветнай класікі.

Аркестр тэатра Джузэпэ Вердзі ў Трыесце быў створаны ў 1944 годзе, а сваю цяперашнюю назву атрымаў у 1961. У Мінск прыедзе камерны склад аркестра - 15 чалавек на чале з Фабрыцыа Фічурам, адным з прызнаных італьянскіх спецыялістаў па музыцы барока. Ён жа з'яўляецца адным з галоўных прыхільнікаў пашырэння рэпертуару за кошт інтэрпрэтацыі ў стылі барока твораў кампазітараў 20 стагоддзя.

Падчас канцэрту прагучаць творы вялікіх Антоніа Вівальдзі, Джаакіна Расіні, Джакама Пучыні, Пятра Чайкоўскага, а таксама сучасных кампазітараў Астара П'яццолы, Бенджаміна Брытэна і Лероя Андэрсана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?