Ступень гатоўнасці першага ўзору апарата па фатаграфіі, выразанай з прэзентацыі Міністэрства абароны Расіі, вызначыць складана.

Афіцыйна распрацоўка ўдарнага беспілотніка па праекце «Паляўнічы-Б» пачалася ў кастрычніку 2012 года, калі правядзенне работ у кампаній «Сухой» і «МіГ» замовіла Міністэрства абароны Расіі. Галоўным распрацоўшчыкам апарата з'яўляецца кампанія «Сухой». Па выніках праекта плануецца стварыць апарат узлётнай масай да 20 тон.

Якія-небудзь тэхнічныя падрабязнасці аб перспектыўным беспілотніку не раскрываюцца. Вядома толькі, што плануецца выкарыстоўваць тэхналогіі перспектыўнага цяжкага знішчальніка Т-50 (ПАК ФА). Чакаецца, што лётныя выпрабаванні новага апарата пачнуцца ўжо ў 2018 годзе, а ў 2020 годзе ён паступіць на ўзбраенне.

Паводле непацверджаных звестак, дыстанцыя палёту расійскага цяжкага беспілотніка складзе каля шасці тысяч кіламетраў. Калі гэтая інфармацыя сапраўдная, то можна меркаваць, што на апарат будзе ўсталяваны турбарэактыўны двухконтурны рухавік сямейства АЛ-31Ф (выкарыстоўваюцца на знішчальніках сямейства Су-27).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0