Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у сувязі з арыштам нямецкага праваабаронцы Петэра Штойднера абвінаваціў Германію ў шпіянажы, піша DW.

«Захад хоча, каб яго агенты свабодна разгульвалі па нашай краіне, наносячы нам шкоду», — заявіў кіраўнік турэцкай дзяржавы ў аўторак на пасяджэнні парламенцкай фракцыі сваёй Партыі справядлівасці і развіцця.

Праўрадавыя турэцкія газеты звязваюць затрыманых 5 ліпеня праваабаронцаў са шпіёнскай дзейнасцю. Сярод іх, акрамя Штойднера, адзін падданы Швецыі і 8 турэцкіх грамадзян, у тым ліку кіраўніца мясцовага аддзялення міжнароднай арганізацыі Amnesty International.

«Тыя, хто кажуць, што органы юстыцыі павінны займацца тэрарыстамі, якіх яны ўпускаюць у сваю краіну, раздзімаюць дыпламатычны крызіс, калі мы ловім іх агентаў па гарачых слядах», — выказаў сваё абурэнне Эрдаган. Турцыя абвінавачвае Берлін у падтрымцы курдскіх і левых арганізацый, а таксама асоб, якіх Анкара падазрае ў датычнасці да спробы путчу. Федэральны ўрад абвяргае гэтыя абвінавачванні.

Турэцкі прэзідэнт таксама перасцярог ад увядзення санкцый супраць яго краіны. «Калі яны думаюць напалохаць Турцыю пагрозамі і гандлёвымі абмежаваннямі, павінны лічыцца з тым, што самі заплацяць больш высокую цану», — прыводзіць яго словы дзяржаўнае агенцтва Anadolu.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?