Каля 30% месячнай нормы ападкаў выпала ў Мінску за некалькі гадзінаў 25 ліпеня. Пра гэта са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі Мінпрыроды піша БелТА.

«У залежнасці ад раёнаў горада, па звестках на 21:00, выпала 25-30% нормы ападкаў. Залевы будуць працягвацца і ўночы, навальнічнае становішча захоўваецца», — адзначылі сіноптыкі. 

Мінчукі дзеляцца ўражаннямі ад трапічнай залевы ў сацыяльных сетках.

Поплыли #Minsk #rain

A post shared by Kseniya Selopal (@ksenkaselopal) on

Дрэннае надвор'е закранула і іншыя гарады Беларусі. У Брэсце і Баранавічах — затопленыя вуліцы і ходнікі, паламаныя дрэвы і машыны, застылыя ў вадзе. 

Аранжавы ўзровень небяспекі праз навальніцы і шквалісты вецер абвешчаны ў Беларусі і на 26 ліпеня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна