Як паведамляе сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, учора праз Беларусь прайшоў навальнічны фронт з парывамі ветру (да 16 м/с). Былі пашкоджаныя дахі 2 жылых дамоў і 6 сельскагаспадарчых будынкаў у двух населеных пунктах Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці і Клецкага раёна Мінскай вобласці.

Бура зваліла 17 дрэў на Берасцейшчыне і два — у Мінску, але адно з іх трапіла на легкавік. Яшчэ 8 машын супрацоўнікі МНС эвакуявалі з зонаў падтаплення.

Колькасць ападкаў, якія выпалі за другую плову дня 25 ліпеня, метэаролагі ацэньваюць у 51,6 мм у Брэсцкай вобласці і 52,1 мм — у Мінскай.

Стыхія падтапіла 26 жылых дамоў, 19 прыватных падворкаў і 3 адміністрацыйныя будынкі. У Мінску заліло 14 участкаў дарог, часова сталі 37 тралейбусных і 22 аўтобусныя маршруты.

На працягу сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 283 населеных пунктаў. На 6 гадзін раніцы 26 ліпеня без святла заставаліся 37 населеных пунктаў у Брэсцкай і Мінскай абласцях.

Пацярпелых ад стыхіі, на шчасце, няма. Вядуцца аднаўленчыя работы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна