Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і ЗАТ «Чысты бераг» дамовіліся аб наданні крэдыту ў 5 млн еўра. Беларускі пастаўшчык трубаправоднай арматуры, труб, электратэхнічнай прадукцыі і сантэхнічнага абсталявання плануе выкарыстаць іх для развіццё рознічнай сеткі.

Усяго кампанія збіраецца адкрыць 10 экспрэс-магазінаў для прафесійных мантажнікаў. Першы Цэнтр сантэхнікі з пачатку гэтага года ўжо працуе ў Мінску. Астатнія крамы плануецца адкрыць у буйных гарадах на працягу бліжэйшых двух гадоў, піша belmarket.by.

Як адзначае tut.by, саўладальнікам кампаніі з'яўляецца Віктар Падгайскі. Ён вядомы таксама як бізнэс-анёл, зацікаўлены ў інвеставанні інавацыйных праектаў у сферы ІТ. Кампанія бярэ актыўны ўдзел у падтрымцы спартыўнага руху ў Беларусі. Для гэтых мэтаў «Чысты бераг» уступіў у Прэзідэнцкі спартыўны клуб, гаворыцца на сайце кампаніі.

ЕБРР працуе ў Беларусі ад 1992 года. Банк ужо прафінансаваў 90 праектаў на 1,9 млрд еўра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна