Міністр аўстралійскага ўрада Мэт Канаван абвясціў, што сыходзіць у адстаўку.

Палітык быў вымушаны прыняць гэта рашэнне, бо даведаўся пра сваё другое грамадзянства. Згодна з аўстралійскай канстытуцыяй, грамадзяне замежных дзяржаў не могуць абірацца ў парламент (міністэрскія пасады ў Аўстраліі займаюць сябры Палаты прадстаўнікоў і Сената).

Як распавёў AP Мэт Канаван, аб сваім другім грамадзянстве ён даведаўся ад маці. Тая патэлефанавала яму і сказала, што ў 2006 годзе звярнулася ў італьянскае консульства з просьбай даць грамадзянства ёй і сыну (як удакладняе The Courier Mail, маці міністра нарадзілася ў Аўстраліі, але яе бацькі былі выхадцамі з Італіі). Канавану на той момант было 25 гадоў. У Італіі ён не быў ніводнага разу ў жыцці.

Маці расказала міністру, што «здаецца, падала заяву і ад яго імя таксама», пасля таго, як два аўстралійскія сенатары былі вымушаныя пакінуць свае пасады з-за падвойнага грамадзянства (адзін быў выхадцам Новай Зеландыі, другі - з Канады; абодва прыехалі ў Аўстралію ў дзяцінстве і не падазравалі, што застаюцца грамадзянамі іншых краін).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна