Грузавік у Мядзельскім раёне збіў да смерці пажылога веласіпедыста, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама. ДТЗ адбылося вечарам 25 ліпеня на аўтадарозе Багушэўск-Сянно-Лепель-Мядзел паблізу вёскі Некасецк Мядзельскага раёна.

Як паінфармавалі ва УДАІ УУС, 87-гадовы жыхар Мядзела на ровары «Бусел» з падвесным рухавіком выязджаў з другараднай дарогі на галоўную. Ён не саступіў дарогу грузавіку «Сканія», якім кіраваў 59-гадовы кіроўца. Адбылося сутыкненне. Раварыст ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння. Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа.

«Немалая колькасць ДТЗ адбываюцца з веласіпедыстамі менавіта сталага веку. Няўважлівасць, праблемы са здароўем, ігнараванне асноўных мер бяспекі пры руху становяцца прычынамі наездаў», - канстатавалі ў Дзяржаўтаінспекцыі. ДАІ настойліва рэкамендуе вадзіцелям быць вельмі ўважлівымі за рулём, пастаянна кантраляваць дарожную абстаноўку і ўмовы надвор'я.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна